Сяргей Грыневіч

Вельмі высокаму добра. Сяргей Грыневіч вельмі высокі. Ён пэндзлем дастае да хмараў і ўсімі колерамі нябёсаў малюе на бялюткіх доўгіх хмарах карціны. Палотны хмараў плывуць у майстэрню праз высокае акно — яно паміж сцяной і дахам з сонечнага боку. «На Купалле сонца грала»… «Куст гарыць, але не згарае…» (Кніга Зыходу 3, 2). Таямніца метафары промня, зламанага рухам Творцы. Далягляд не знікае ў бялюткіх яснотах. Шквал навальнічных вясновых грымотаў. Абвал гукаў, матываў і думак… Хрыплы метал року. Сонечны пажар. Шчаслівы атамны выбух каметаў з нябёсаў далёкіх галактык. Буйнасць таго, што расце, гарыць, свеціць, імкнецца ў вышыні, у няроўныя рытмы нязмернай прасторы.
Я крыху агаломшаная, што асмелілася Увайсці у гэтае зыркае, стракатае каляровае відовішча, дзе усё дапаўняецца, кантрапунктуецца, збліжаецца… Не бачу на палотнах Грыневіча супярэчнасці колеру і пластыкі, а Сяргей кажа пра нейкую такую супярэчнасць, мае на ўвазе той момант, калі творыць карціну? Не верыцца, што ён бярэцца за пэндзаль і не ведае, што атрымаецца на палатне, — ці агонь, ці агністая птушка з ключыкам на спіне, — усё ў ягоных карцінах на месцы, дакладна заселена кожная лапінка палатна — смела, спакойна, мудра і нечакана, іначай, чым было да яго, выразныя дыялогі вясёлай і ціхай палітры, выбух нямой каляровасці і крыклівай імклівасці, хрыпаты і сквірчэння фарбаў. Бог стварае яго рукамі нешта новае ў відочным каляровым сусвеце. Кожны ад нараджэння мае ў вачах свае адбіткі сваіх краявідаў, сімвалы, музыку, мову, квяцістыя знакі і адчуванне сяброўскасці, стратнасці.

Сяргей кажа: «Абстрактная форма сама дастаткова дасканалая». I тут жа пра іншае: «Няма цяпер у мастацтве глабальна новага стылю, постмадэрнізм састарэў»… Не асмелюся запытаць, якім будзе той новы стыль, пра які думае Сяргей Грыневіч, чаго яму не хапае ў постмадэрнізме…
…Магчыма, і праўда ў свеце мастацтва постмадэрнізм састарэў, ён вынаходніцтва мінулага стагоддзя… Але тут, дзе мы так недасканалыя, так прыгнечаныя, так самотныя, так галодныя, здзічэлыя і наіўныя, нібы дзеці… Трэба, каб нехта будзіў нашае стомленае ўяўленне, наталяў нас прагай таямнічасці, невядомасці… Узбуджаў, абуджаў нашу кволасць сучаснымі рытмамі, танцамі энергічных ветраных вадаспадаў. Няволя рэалізму азначае, што праз яго краты мы бачым тое, пра што ведаем. Свабода мастацтва нам хоча паказаць тое, пра што мы зусім нічога не ведаем. Мастак не шукае паняццяў, ён уяўляе. Яго прыгода заключаецца ў выяўленні невядомасці. Усе здарэнні свету праходзяць праз свядомасць пакаленняў, адбіваюцца добрым стваральным рэхам у постмадэрнізме. Мастак бярэ на плечы свае цяжар смелых справаў, якія даводзяць да шоку простага сучасніка, і мовай квяцістых метафараў малюе версеты постмадэрновых рэчаў, якія з’яўляюцца ў новым сусвеце, які жыве ў імклівым змяненні і вечна нязменны, як прастата, міласэрнасць, паэзія, воля… Куды імкнецца мастак услед за хуткасцямі касмічных сродкаў лёту?
Я пішу пра Сяргея Грыневіча спамін. Гэта настальгічны спамін пра будучыню Беларусі, з якой у свеце не будуць кпіць, — будуць паважаць за яе цёплую, у агністых чыстых барвах душу, за яе таленавітых творцаў. Iх сёння ужо паважаюць. Мова беларускага мастацтва не схаваная ў шкарлупінне арэха, не патрабуе перакладу на іншыя мовы, цывілізаваны свет яе разумее ў арыгінале і прымае ў свае прасторныя галерэі. Гэта цудоўна.
Але я не мастацтвазнаўца, не даследчык свабоднага постмадэрнізму. Я не мела магчымасці вывучыць гэта… Я любуюся карцінамі Сяргея Грыневіча і бачу на іх вельмі шмат таго, што бачыла на перабіранках, якія ткала мая сястра, — гэта радасць нацыянальнай неўміручай душы, дакладнасць, чысціня і смеласць фарбаў, прастата і бясконцасць. Тое, што вочы бачылі і вушы чулі і ўжо ніколі не ўбачаць і не пачуюць, застанецца ў мастацтве. Дык нашы вясковыя ткаллі — папярэдніцы постмадэрну? » Мне бы сёння на красёнцах сонейка снаваць» … — пісала ў паэме «Куфар» Ларыса Геніюш…
knot_3_1999oilcanvas97x130__crw_2424
Сяргей Грыневіч гадаваўся і выхоўваўся ў той самай прасторы роднасці, пад тымі самымі нябёсамі, пад тымі самымі промнямі і навальніцамі, што і наша паэтка, ён гэта ведае і гэтым ціха ганарыцца. Колеры, якімі захапляецца бабуля, перабіраючы у куфры свае скарбы, — вось яны, на палотнах Сяргея Грыневіча… «Узор пяе на ўлоннi пражы белай, шнурок квадратаў роўненька бяжыць, як вылічыць, як заснаваць сумела ты свой дыван, каб так заваражыць, так акуратна, анідзе памылкі, на бель асновы колерам лягло, так ад калыскі да самой магілкі жыццё людское выткана было. ..».
І ў Гароднў ёсць з якіх узораў браць прыклады — з каменнай перабіранкі на сцяне старажытнай Каложскай царквы. Гэта я так думаю, у мастака свае пошукі, яны маюць сваю геаграфію… Калі б у нашым Краі склаліся творчыя эліты, шмат у якіх месцах блуканні ў пошуках новых метафараў і формаў, матываў і думак паэтаў і мастакоў маглі б судакранацца. Але мы хаваем свае нацыянальныя эмоцыі адны ад іншых…

У 1986 годзе Сяргей Грыневіч падараваў Музею Максіма Багдановіча ў Гародні партрэт паэта. Музей не меў тады статуса самастойнага, называўся «літаратурным адцзелам гісторыка-археалагічнага музея». Сяргей кажа: «У мяне ў той час яшчэ не было сваёй майстэрні, маляваў Максіма Багдановіча ў сінагозе». Аўтар захаваў традыцыйныя дэталі, да якіх прывыклі аматары Максіма Багдановіча, але партрэт постмадэрновы.
Уявіце, як нехта вельмі высокі заходзіць у хату, угінаючы у праёме дзвярэй плечы, галава ў праёме не змяшчаецца, а ног яшчэ не відаць за парогам. Сяргей Грыневіч па сабе ведае, як заходзяць высокія ў вясковыя хаты — Сяргей і Максім прыкладна аднолькавага росту… Валасы на партрэце ўзвеяныя, перад акном у збаночку сіні снапок васількоў свеціць юнаку ў сінія вочы, а прасторы перад вачыма мала, таму што наперадзе мала жыцця… У засмужанага туманам неба ўзяў Сяргей колеры для партрэта паэта, адценні пастэльныя, далікатна замглёныя… Партрэт удаўся маладому мастаку, і лепшага партрэта маладога паэта Максіма Багдановіча я не ведаю, дзе дэманструюцца і дзёрзкасць маладосці, і глыбіня таленту, і мужнасць асобы.

Мікола Таранда, кіраўнік клуба «Паходня», прывёў у музей навукоўцаў-генетыкаў, дзве асістэнткі трымалі пад рукі вельмі паважанага сталага вучонага. Пакуль я апавядала пра нашага паэта, вучоны драмаў… Калі развітваліся, вучоны спытаў: «Так ваш поэт болел туберкулёзом?» Я пра гэта апавядала, але вучоны не слухаў, таму спытала: «Вы ведаеце пра гэта?» Ён адказаў: «Нет, но я увидел его портрет», — і назваў медычны тэрмін, а па-расейску патлумачыў мне і ўсiм, што пры сухотах змяняецца форма грудзей. А я ўзгадала, як Зоська Верас казала, што Максім крыху сутуліўся ад свайго высокага росту, інстынктыўна баронячы хворыя грудзі…
Сяргей Грыневіч мог не ведаць пра такое, але ўгадаў. Магчыма, несвядома, ён паказаў праз вышыню постаці, якая не змяшчалася ў рамцы, і вышыню таленту Паэта, хворага целам, але моцнага духам, які ўзняу столь нацыянальнай духоўнай прасторы так высока, што духоўны зрок беларусаў не мае сілы да яе дацягнуцца…
3 першага студзеня 1995 года музей атрымаў статус самастойнага — мы сталі смелымі і замовілі Сяргею Грыневічу партрэт Вацлава Iваноўскага, заснавальніка выдавецкай суполкі «Загляне сонца і у наша ваконца». Мы змясцілі гэты партрэт у звод нашых продкаў, дзе ён выдзяляуся выразнай пластыкай і характарам на тле партрэтаў традыцыйнай школы, — а нібы так і трэба было… Каб не было Вацлава Iваноўскага, мы не паўсталі б у пачатку ХХ стагодцзя…

У сумежнай з музеем верандзе кватэры № 2 жыла цешча юрыста, якую гарадскія ўлады не мелі сілы выселіць, — не згаджалася ні на якія прапановы абмену кватэры, таму музею адцалі кватэру № 3, ізаляваную ад галоўнай плошчы. Там мы стварылі сціплую экспазіцыю «Літаратурнай Гродзеншчыны», афармляў яе Косця Латынцаў, па прафесіі архітэктар, які па-сяброўску працаваў у музеі рабочым на паўстаўкі. У квадраце вітальні мы змясцілі вобразы дзвюх вялікіх дамаў літаратуры Гродзеншчыны — вяльможнай пані Элізы Ажэшкі і паэткі Ларысы Геніюш, духоўнай маці свядомай беларускай інтэлігенцыі.
Пані Элізу Сяргей стварыў у стылі сармацкага партрэта — у барвовых з пазалотай фалдах сукенкі, у бляску і хвале, якую мела яна, далучаючы сваёй творчасцю крэсы да Польшчы.
Ларысу Геніюш Сяргей пераўстварыў у вобразе маладзенькай Музы, у цёплай гаме вясновай зеляніны, — лёгкую Ластаўку, яшчэ не стомленую Крыжам, у чаканні бязмежнага шчасця ў сумоуі са сваім прыгожым народам. Толькі цёмны каснічок сцягвае яе валасы.

У 1998 годзе, не думаючы пра тое, што хутка ў музеі мяне не будзе, папрасіла я Сяргея Грыневіча стварыць святочны партрэт Максіма Багдановіча для вялікіх залаў, каб можна было ўпрыгожваць сцэну на святы яго паэзіі. Сяргей апрануў Максіма ў модны гарнітур Янкі Купалы пецярбургскага часу, а твар напісаў з фота 1912 года, з яшчэ не змучанага хваробай юнака, якім мы яго бачым праз прызму нашага захаплення і бязмежнай удзячнасці.

Супольнасцю музея мы адсвяткавалі прэзентацыю партрэта за кошт мастака, які злёгку быу здзіўлены, што яму зашмат заплацілі…
Гэты прыгожы святочны партрэт мы не вынеслі на сцэны гарадскіх залаў, не паспелі правесці з ім ніводнага вечара — застаўся ён у цесным пакоі пад дахам, а з ім застаўся фотаздымак Максіма Грыневіча, малога сына мастака.
Я сумавала па партрэтах, як па жывых. ..
Калі людзі паводзяць сябе так, быццам Бога няма, яны правакуюць вайну. Калі людзі жывуць як дзеці Божыя, яны ствараюць спакой… Каб залячыць раны, нанесеныя мне савецкімі начальніцамі, і застацца ў спакоі з Богам, мне спатрэбілася некалькі гадоў перабывання ў смутку. Але сам паэт Максім дапамог мне сваім высокім прыкладам выйсці з крыўды, гаркаты і дакору і падзякаваць Богу за малы пробліск вечнасці ў сэрцы, які ён мне падараваў.
Я змяншалася ў грамадскай прасторы горада і абмяжоўвала сваю зацікаўленасць яго жыццём. Мала хто мог тут мяне здзівіць. Многія былыя знаёмыя перасталі мяне пазнаваць. Але мая дарога выраўнялася да дасканаласці — ад дому да касцёла і назад.
Сяргей Грыневіч быу заўсёды адкрыты на размову, я зрэдку да яго звярталася як да знаўцы у мастацтве. Неяк на выставе ўбачыла яго карціну «Начны сад», на якой ствалы яблыняу выглядалі, нібы ваўчыныя морды, прасветы паміж стваламі свяцілі, як ваўчыныя вочы, але вочы і пашчы ваўкоў усміхаліся.
nght_garden1996oilcanvas97x146
Сяргей Грыневіч — мастак дабрыні. Убачыла карціну з караблікаў — цёмныя караблікі плывуць уверх мачтамі-дзюбкамі, а светлыя плывуць уверх днамі, палатняны сусвет маляваных, нібы вытканых на кроснах або складзеных, як мазаіка, караблікаў, бясконцасць у няволі рамы… I марафон рыбаў у бязмежным космасе акіянаў… Дык вось якое наша мора, у якім акунуцца можна духоуным зрокам, вось мора, у якое Апостал нашага часу заклікаў: «Выплывайце на глыбіні». ..
blue_ships2004oilcanvas81x100
Голенькія сарамлівыя дзяўчаты… Iм зручней павярнуцца да гледача спінкамі. А яшчэ лепей ім заплюшчыць вочы, заснуць. Нават цыганачка, якая ідзе ў глыбіню прасторы, какетліва трымаючы драпіраваную тканіну, што з’язджае з яе далікатнай красы, віруючы у танцы, — не распусная яна.
«I адкрыліся вочы у іх, і яны пазналі, што яны голыя…» (пар. Кн1г1 Быцiiя 3, 7).
in_shadow2007oilcanvas116x89
На карцiне “Тры крэслы» — тры драўляныя, простыя, моцныя, элегантныя, тонкія, дасканалыя, класічныя, высокія, добрыя крэслы. Столі святло падсвятляе, перасякаюцца, крэсляцца цені на доле. Трое на крэслах сядзелі? Трое будуць весці перамовы на крэслах? Не… Невідочныя Трое сядзяць на высокіх крэслах. Некалі скінуцца з крэслаў высокіх? Трое у Адной Асобе Невідочныя ёсць усюды.
three_chairs2002oilcanvas81x100
foal2005oilcanvas73x92
Захавалася у памяці выстава Сяргея Грыневіча, на якой была карцінка з архаічным казачным зместам: драўляны дзед запрог у драўляныя санкі драўлянага коліка і едзе у лес па дровы. Уся выстава была, нібы дзіцячая вясёлая казка, такая цёплая, добрая, старажытная, фантастычная. .. А пасля мяне прыцягнуў самапартрэт мастака Сяргея Грыневіча… Я ведаю, што адным моцным паэтычным радком можна прабіць стагодцзе наскрозь… А тут я ўбачыла ўсю трагедыю Беларусі ў адным твары на партрэце!… «Фота на пашпарт» — такую назву мела карціна… Правы бок твару ў святле, левы бок у цемры. Беспрасветную доўгую ноч перажыў гэты мужчына, твар яго ўвесь у падцёках, сіняках, з паламаным носам, павыдзіранымі, збітымі ў куцукі, коратка падстрыжанымі валасамі. На вуснах запяклася кроў. Праз іранічную горкую ўсмешку ўсё ж прабіваецца годнасць асобы, якая памятае, адкуль родам і хто былі яго продкі… у німбе таямнічасці, трымаючы усiх на дыстанцыі…
foto_for_passport2005oilcanvas116x89
Агаломшаная — стаяла перад гэтым абразом Беларусі, прыкаваная да трагічнай гісторыі, да Крыжа нашых продкаў… А ўнізе тоненькія два зігзагі — імітацыя арнаменту, які нагадвае арнамент дзяржаўнага сцяга. .. нічога сабе, вясёлы Апакаліпсіс… Так думала я… У кнізе водщкаў я напісала: «Няхай беражэ цябе Бог!», бо што яшчэ можна было напісаць!
Мастак ўляў сабе, фантазіраваў, блазнуючы, і адчыніліся яму неіснуючыя дзверы, і раскрылася недасяжная глыбіня душы, — магчыма, ён і не планаваў такога эфекту… Само атрымалася, як гэта бывае ў вельмі таленавітых творцаі… А магчыма, і прадумаў усё, да апошняй дэталі…
Сяргей кажа:
«Князь Вітаўт аддаў ваяводу Верацілу Краснае Сяло на вечнае ўладанне. Продкі мае па маці Верацілы валодалі Красным Сялом… Дзяды Зося і Пятро жылi ў вёсцы Навасёлкі, недалёка ад пасёлка Краснасельскага… збіральнік, паэт і мастак Міхась Вераціла, паэт Сяргей Вераціла — мае сваякі.
Дзед Сямён і бабуля Малання Грыневічы мелі 40 гектараў зямлi, футар каля Вёскі Харужанцы.
…А Максім Багдановіч ужывў слова ,,хурманка».
Каля Забаліна — у нас не кажуць Iзабелін — у назвах вёскаў і мястэчак паўтараецца корань ,,ружа» — гэтыя назвы так і цягнуцца ланцужком, як ружанец, — Харужанцы, Ружанцы, Ружаны, Пружаны… Ёсць недалёка Ваўкавыска вёска Грынявічы, там паўтараецца наша прозвішча. Нашы Грыневічы рассяліліся тут… Мой дзядзька скончыу перад вайной Ваўкавыскую гімназію, у якой раней вучылася Ларыса Геніюш. Дзядзька выкладаў беларускую мову. Яго дзеці жывуць у Польшчы. Цётка Насця жыве ў Ваўкавыску, Дзядзька Коля жыве ў Эстонй, Дзядзька Міхась загйнуў на вайне.
Мой тата Аркадзь Грыневіч быў малодшым у сям’i. Ажаніўся з Нінай Вераціла, у мяне ёсць сястра Гэля. Бацькі жывуць у Краснасельскім.
Я нарадзіўся 25 лютага 1960 года. Маці казала, што я спачатку навучыўся маляваць, а пасля хадзіць. У пачатковай школе наведваў студыю выяўленчага мастацтва з дарослымі. Адзін хлопчык з нашай школы паступіў у рэспубліканскую школу-інтэрнат па музыцы і мастацтву, ён быу таленавіты музыка… Праз год паехаў туды я. Маці некалькі разоў хацела мяне забраць, — жанчыны яе асуджалі, што аддала хлопца немаведама куды. Але я не даўся… Калі мы канчалі 11-ы клас, прафесар мастак Гaўрыла Вашчанка наведаў школу, паглядзеў нашы працы і сказаў мне, што возьме ў сваю студыю ў Акадэмй мастацтваў. У 1978 годзе я скончыу школу-Iнтэрнат і паступіў у Акадэмію на манументальна-дэкаратыўнае аддзяленне. Скончыу ў 1983 годзе. Удзельнічаць у выставах пачаў з другога курса.
У Гародні працаваў у камбінаце ,,Мастацтва», ствараў вітражы і роспісы. Сябра Саюза мастакоў з 1987 года. Першая персанальная выстава адбылася у 1992 годзе».
…Вяртаемся да «Фота на пашпарт». Сяргей кажа: «Гэта зусім прыватны твор, усяго фота на пашпарт. Бо, каб гэта быу аўтапартрэт, то мастак павінен глядзець сам сабе ў вочы у люстэрку. Ну, не хацелася мне на іх глядзець! …Але начальнікам горада гэты твор вельмі не спадабаўся. А ў Галандыі яго зразумелі як абагулены вобраз Беларусі, адчынілі ім выставу маіх карцін»…
Сяргей паказвае мне відэафільм з адкрыцця выставы, якая адбылася гэтай зімой у горадзе Эйндховен. Прыгожая галерэя, карціны размешчаны прасторна, паважаныя людзі аглядаюць мастацтва, пераходзячы з адной залы у другую размаўшяюць, усміхаюцца ў камеру, — Сяргея Грыневіча на адкрыцці не было.
Знаёмыя карціны: вырай крыжыкаў узлятае ў нябёсы… Сяргей кажа: «Я іх падгледзеў у адным касцёле у Варшаве, карціна называецца «Промень», якраз засвяціла сонца — і я ўбачыў, як яны заззялі ў промнях на капоне, — мазаіка з рознакаляровых крыжоў, якiя ўзымаюцца у нябёсы»… Карціна «Цёрка», крыху па памерах большая, чым тая цёрка, якой я тру бульбу на дранікі. Сяргей кажа: «у Галандыі маю цёрку пазналі».
ray1997oilcanvas97x146
exhibit1999oilcanvas146x97
Уяуляю спамін галандцаў пра тое, як шоргае бульба па парваных дзірках металу, як смачна пахнуць дранікі са смажаным сальцам і цыбулькай, і магія святлаценяў у рытме гэтых філасофскіх дзірак… На карціне «Бабіна лета» — жанчына, сама, нібы урадлівая бульба, выбірае самую смачную ежу Беларусі з баразны у кошык…
indian_sammer2006oilcanvas130x97
Пачула па радыё, што 2008 год будзе годам бульбы, вучоныя і палітыкі свету будуць вырашаць, як гэтай раслінай накарміць планету. А беларусы ведаюць гэта са сваёй векавой гісторыі… Сяргей Грыневіч на карціне спаборнічае з натурай, дэманструе, што бульбіна ягонай фантазіі нават яшчэ больш апетытная. Шмат у Сяргея Грыневіча малюнкаў з розных архаічных, сплеценых з лазы і карэння, прадметаў нашага самастойнага прыгожага бытавання без цывілізацыі… Кампазіцыю «Рыбы і журавель» Сяргей прывёз з выставы у Галландыi дадому, бо жонка Наталля не хоча з ёю развітвацца.
non_title1997oilcanvas97x130
crane_and_fichesoilcanvas140x91
3 Галандыі частку выставы забралі у горад Цюрых, у Швейцарыю.
Сяргей кажа: «Калі доўга малюеш рытмічныя пейзажы, дзе рытм вымагае дасканаласці і нельга хлусіць, пасля хочацца намаляваць такую кампазіцыю, як «Знакі прыпынку», яна не вымагае ўвагі, можна змясціць яе нават на прахадной, на хаду страляе і адпускае, ідзі далей» …Гэта густоўная, з нечаканымі спалучэннямі кантрастных плямаў, складаная прастата. На дыскатэках ствараюць такія агністыя выбухі ірваных рытмаў.
Адпачынак, гульня, спосаб правядзення часу ў сумоуі з прыемным чалавекам — з сабой самім. Уяуляю магічны круг майстроўні, у якім зачыняецца Сяргей Грыневіч, каб пагуляць, як малое дзіця, з квадратамі канструктара ці з костачкамі мазаікі, з каляровымі каменьчыкамі, з караблікамі, з рознымі цацкамі. Пасля складае іх у кошык або пакідае на агністых зорах, «на палатне змяінага цара». Правакацыя ўяўлення.
Ёсць прадметы, якія тояць у сабе глыбокую філасофію. Вось «буч», у нашай мясцовасці кажуць «верша», у іншай мясцовасці кажуць «нерат», а на Шчары, напрыклад, называюць гэты прадмет «кломля» … Сплеценая з лазы прылада для лоулі рыбы з лейкападобным горлам у сярэдзіне. Гэта замкнёная пастка, уцёкі ў самога сябе, выйсце ў безвыходнасць, замкнутасць у межах уласнай абмежаванасці, філасофія тупіка, — гэта лёс Беларусі, пераплецены з яе гiсторыяй…у Сяргея некалькі варыянтаў буча — на сушы, пустога і 3 блакітнай рыбінай у пастцы, з некалькімі наіўнымі блакітнымі рыбінамі… Спрытны вораг у буч сам не залезе…
archaical_fishing2002oilcanvas97x130
Сяргей кажа: «Калі мне нехта гаворыць, што пазнае мяне на выставах па почырку, мне гэта вельмі не падабаецца. Мне цікава здабываць у сабе новыя і новыя магчымасці. Ёсць два спосабы пошукаў: падглядваць у прыродзе і прыдумваць самому. Трэці спосаб — гэта шукаць дасканалы варыянт праз параўнанне».
Сяргей ставіць першую карціну «Рыбкі», рамка не трымае зрокавай думкі, ад віру ў цэнтры шугаеш у бязмежнасць акіяну, у якім крычаць касякі нямых рыбак. У экстазе ультрамарынаў…
blue_fishes2000oilcanvas65x81
I адна зялёная рыбка. Карціна не адпускае. I мастак нейкі час уважліва разглядае, нібы бачыць свой твор упершыню. Гэтая зялёная рыбка справакавала мастака стварыць карціну «Зялёныя рыбкі», але і гэтага мала, — мастак стварае трэцюю карціну без зялёнай рыбкі… ў канчатковым выглядзе мастак бачыць, што атрымалася дасканалай першая карціна і ўзнікае яшчэ адзін сюжэт — «Журавель і рыбкі», больш складаны кампазіцыйна. Журавель з наіўнай дзіцячай казкі пасе рыбак у бязмежным акіяне. Сюжэт у сюжэце… Цыбаты журавель хацеў запыніць адно імгненне, а нечакана для сябе затрымаў цэлы акіян.
Перад тым як паказаць новыя карціны, Сяргей зачыняе дзверы ключом, каб ніхто выпадковы не зайшоў, таму што новыя карціны людзі павінны першы раз убачыць на прэзентацыі…
Сяргей кажа, што яму цяпер хочацца рабіць партрэты, і паказвае новы партрэт, выкананы ў чорна-белых колерах, нібы гэта чорна-белая фатаграфія з мінулага стагодцзя. Сяргей кажа: «Ніколі фотаздымак не дасць таго ўяўлення пра асобу, якое можа стварыць мастак. Мастак мае магчымасць карыстацца знаходкамі фатаграфіі, тэлеэкрана, кампутара, кіно, але ніякія спецэфекты, ніякія алхімічныя спалучэнні не могуць спаборнічаць з таямніцай мастакоўскага зроку, які здольны ўхапіць падсвядома пробліск хвіліны натхнення» …
no_comment2007oilcanvas114x162
Вельмі прадстаўнічы вобраз палітыка, які вызначыўся ў завяршэнні сюжэта другой сусветнай вайны, — Уінстана Чэрчыля. У англійскім белым, з чорнай стужкай капелюшы. Два пальцы левай рукі паднятыя. На чырвонай палосцы знізу паўтараюцца словы, імітацыя бягучага радка: no comment…
Сяргей выстаўляе некалькі квадратаў удоўж сцяны — і паўстае чорны трактар у натуральную велічыню. Сяргей кажа: «Я замалёўваў яго з натуры у Панямуні, гэта прыгарад Гародні… Надпіс на баку трактара белай фарбай я капіраваў да міліметра — гэта вельмі важны дакумент:
RAY
Горкая іронія з настальгічным замілаваннем да роднай зямлі. З любоую, калі хочаце. Нехта павінен быу гэта зрабіць… Назва гэтай карціны простая — «Беларусь» … Пакуль я дапрацоўвала сваю эсэйку пра Грыневіча, ён паспеў паказаць сваю карціну «Беларусь» на выставе у Гародні…
belarus2007oilcanvas114x324
Дзве карціны з адной назвай » Споведзь», ці дыптых, — твар на абедзвюх карцінах — той самы. Далікатныя рысы твару зямной мадонны у скрусе за правіны чалавецтва — перад спавядніцай, акенца спавядніцы крыжыкамі рашоткі адбіваецца на вуснах, на носіку, на вачах. На адной карціне твар дзяучыны у профіль, а на другой — як яе бачыць ксёндз… Сяргей кажа: «Я хадзіўу касцёл і падглядаў, як гэта адбываецца»… Сам Сяргей праваслаўны.
confession_12007oilcanvas130x97confession2007oilcanvas130x97
Паказаў мне папку з замалёўкамі людзей у сне, там нават ёсць калега Сяргея па пятым класе школы-інтэрната, які спіць на школьнай парце. Мастак Коузусь, які з Гародні выехаў у Амерыку, спіць на стале, сонныя жанчыны, пераважна, дачка і жонка. Сяргей кажа: «Найсмачней спяць заўсёды стомленыя салдаты» … Ва усiх сонных людзей не сонная жывая душа.
Адну карціну бачу на слайдзе — тры гарыстыя краявіды Гародні, раздзеленыя калонамі, вышыня пагоркаў яшчэ больш павышаецца за кошт вышыні святыняу на пагорках, у ззянні сонца. Сяргей кажа: «Гэта роспіс на сцяне у кабінеце аднога начальніка» … Ёсць такія у Гародні начальнікі?! Сяргей называе прозвішча начальніка жыллёва камунальнай гаспадаркі — Пятровіч Iван Iванавіч. Сама кантора месціцца ў прыгожым двухпавярховым доме у стылі позняй гарадзенскай сецэсіі, на фасадзе якога найпрыгажэйшая ў Гародні лепка расліннага арнаменту, дата пабудовы дома — 1912 год… I я не буду называць цяперашні адрас таго дома, дзе створана гэтая ілюзіялістычная сцяна з касцёламі Гародні, а назаву яе даўнейшы адрас — гэта рог вуліц Пясочнай — Лiстоўскага. .. Недалёка ад брыгітак…

Яшчэ адна карціна: Анёл з вежы катэдры над горадам, які ўвесь змяшчаецца пад крыламі Анёла.
Спытала, ці ёсць у Сяргея любімыя мастакі, ён адказвае дыпламатычна, што добрых мастакоў многа, напрыклад, галандзец Эшэр… I ў Гародні ёсць мастакі, славутыя ў свеце, і называе прозвішча графіка, які мне здаецца халодным і нацыянальна не вызначаным.
Сяргей кажа: «Да сябе трэба адносіцца па-філасофску, лепей быць да сябе крыху іранічным, каб не выглядаць смешным».
Каб захаваць духоўнае здароўе, трэба ў сабе захаваць маленства. На карціна «Сон Iмператара» Сяргееў сын Максім, змаляваны нібы з чорна-белай фатаграфіі, спіць, а навокал яго грувасцяцца каляровыя мары, і каляровая карона на яго галаве, а сонны тварык супакоены споўненым прароцтвам cну…
dream_of_impirer_2007oilcanvas130x97
Мастак Сяргей Грыневіч заняты сур’ёзнай працай і стварае неймаверна смелыя творы, але прьдумаў такі спосаб, нібы ён
усё яшчэ сніць каляровыя сны імператара, як яго сын Максім, і застаючыся крыху ў маленстве, ён працуе так, нібы весела бавіць час. Гуляючы, ён забывае пра атавістъгчныя страхі продкаў, пра небяспечныя гульні палітыкаў, пазбаўляецца смутку і ляноты, банальнасці, штучнасці, амбітнасці, гульня супакойвае і паглыбляе, і вяртае ў забытае дзяцінства чалавецтва, у старадаўняе, у гістарычную прыгоду, у зачараванае царства.
Ізноў напрошваецца мне найбліжэй, — З «Вянком» Максіма Багдановіча, з яго рэляцыямі у цыклах вершаў «Малюнкі і спевы», «Старая Беларусь», «у зачарованным царстве», «Места»… «Вечар на захадзе у попеле тушыць кучу чырвоных кавалкаў вугля. ..»
Аж дзіўна, як шмат увагі наш класік адцаваў колерам, усё гэта ужо было створана, яно нейкім спосабам, нейкімі флюідамі засмакталася ў душы нашчадкаў… I гэты трактар у натуральную велічыню — дзіцячая гульня у сапраўднае жыццё дарослых, і ўсе падробкі пад фатаграфіі, сны малых імператараў, — гэта любоу да Радзімы, якую з сэрца не вырвеш. Элемент гульні ў мастацтве Сяргея Грыневіча — гэта сур’ёзны занятак сталага творцы на мяжы рэальнасці і фантастыкі на «белым палате змяінага цара»… Гэта змёртвыхперасяленне малой памерлай гісторыі у яшчэ не народжаны ўсясвет гармоніі і хараства.
Чым маці займаюць дзяцей, каб не было сумна? Даюць у рукі каляровы аловак, крэйду або вугаль, — і дзiця ўжо там, у свеце фантaзii Святога Духа, і гэта перажываецца як найбольш інтымнае, успрымаецца як найбольш універсальнае.
У мастацтве Сяргея Грыневіча няма сумнення, адмаўлення, адчаю, злосці, агрэсіі, фалыпу, бруду, змроку, няпраўды, крыку. Колеры кладуцца смела адзін пры другім, але менавіта так, як павінны, густ мастака пащаўляе наша прымітыўнае ўяўленне аб узаемаадносінах фарбаў і рэчаў.
У мастацтве Сяргея Грыневіча ёсць спакойная станоўчасць, мудрасць, гуманнасць, удзячнасць, хвала, любоу, дабрыня, чысціня, благаславенне, крыху шкадавання і скептьгчнасці, сугучча блакітаў і прамяністасці, сакрум рытуалу, просьба, малітва, кліч. ..
Не прапаную сваім чытачам спіс тых галерэяў і выставачных залаў, дзе прэзентаваліся карціны мастака Сяргея Грыневіча. Мне так здаецца, што лягчэй пералічыць тыя галерэі свету, дзе ягоных выставаў не было. Вось ён для нашага «Спаміну пра будучыню» прапануе свой фотапартрэт з Парыжа, з Мастацкага цэнтра «Пампіду», на фоне сабора Нотр-Дам дэ Пары.
Ён можа спакойна разважаць пра тое, што яму добра малюецца у Галандыі, у Францыі і ў Харватыі… Але найлепей у майстроўні ў ціхім дамку за дзвюма старымі гарадзенскімі вежамі, якія па-ранейшаму ў Гародні называюць воданапорнымі, хоць іх даўно займаюць мастакі пакалення Сяргея Грыневіча пад свае майстроўні.
Разважаючы пра смеласць, навізну, дынамічнасць, зрокавую інакшасць, адначасна вiдочную тутэйшасць палотнаў Сяргея Грыневіча, хачу паставіць яго ў адзін рад з нацыянальнымi продкамі нашай духоўнай культуры. Мастак павінен стаяць у адным шыхце з тымі постацямі, якія ён увекавечвае на палатнінах Краіны белай доўгай хмары… У глыбокім сэнсе цяперашняга часу. Наш Край стараецца пераймаць іншых, аднак застаецца заўсёды ззаду. Сяргей Грыневіч — чалавек з будучыні, таму што ён пазбаўлены комплексу залежнасці ад Iншых, талент мастака ён перастварыў у шчаслівую прыгоду свайго жыцця…
А сваім прыхільнікам мастак дарыць гарманічную краіну-браначку, у якой хацелася б плакаць, сумаваць, спамінаць, пайсці і зноу ў яе вярнуцца… А пабыўшы там, ці выйдзеш такі самы, ці паплывеш на карабліках сваіх дзіцячых летуценняў у свой начны сад, дзе усё ясна яснее і нібы у густой імгле…
Час даецца нам для таго, каб усё, што маем, ператварьщь у любоу, ад якой вызваляе толькі Бог, калі прымае нас у нябёсы.

Нет комментариев..

Оставить комментарий